1 Псалом Давіда.
Божа, заклікаю Цябе, пачуй мяне!
Пачуй голас малення майго, калі заклікаю Цябе.
Божа, заклікаю Цябе, пачуй мяне!
Пачуй голас малення майго, калі заклікаю Цябе.
2 Да ўзнясецца малітва мая, як кадзіла перад Табою,
Уздыманне рук маіх да Цябе — ахвяра вячэрняя.
Уздыманне рук маіх да Цябе — ахвяра вячэрняя.
3 Пастаў, Божа, ахаўніка вуснам маім
І як дзверы зачыні вусны маі.
І як дзверы зачыні вусны маі.
4 Не дай ухіліцца сэрцу майму ў словы падманы и самаапраўдання,
Як робяць людзі бяззаконныя, не буду мець зносін з абранымі іх.
Як робяць людзі бяззаконныя, не буду мець зносін з абранымі іх.
5 Няхай накіруе мяне міласэрна правядны выкрываннем,
Алей жа грэшнага не ўмасціць галавы маёй, і малітва мая супраць дабрапрыемства іх.
Алей жа грэшнага не ўмасціць галавы маёй, і малітва мая супраць дабрапрыемства іх.
6 Паглынуцца як камень у моры суддзі іхнія,
А малітва мая пачуецца і пераможа.
А малітва мая пачуецца і пераможа.
7 Як ком зямляны рассыпаецца на зямлі,
Так пасыпаюцца косці іх у пекле.
Так пасыпаюцца косці іх у пекле.
8 Бо да Цябе, Божа, Божа, вочы мае,
На Цябе спадзяюся, не адымай таго ад душы маёй.
На Цябе спадзяюся, не адымай таго ад душы маёй.
9 Захавай мяне ад сетак, што зрабілі для мяне,
І ад пасткі робячых бяззаконне.
І ад пасткі робячых бяззаконне.
10 Зловяцца ў сетку сваю грэшныя,
А я пазбягаю іх пакуль жывы.
А я пазбягаю іх пакуль жывы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 140
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015
