1 Маленне Давіда.
Паслухай Божа праўду маю, пачуй маленне мае,
Прымі прашэнне мае не ад манлiвых вуснаў.
Паслухай Божа праўду маю, пачуй маленне мае,
Прымі прашэнне мае не ад манлiвых вуснаў.
2 Перад тварам Тваім няхай адбудзецца суд мне,
І вочы мае ўбачаць справядлівасць.
І вочы мае ўбачаць справядлівасць.
3 Ты зведаў сэрца мае, наведаў ноччу,
Выпрабаваў мяне і не ўбачыў няпраўду ў мяне.
Выпрабаваў мяне і не ўбачыў няпраўду ў мяне.
4 Маўчаць вусны мае пра справы рук чалавечых,
Дзеля слоў Тваіх хадзіў я шляхам цяжкім.
Дзеля слоў Тваіх хадзіў я шляхам цяжкім.
5 Умацуй ногі мае на шляхах Тваіх,
Ногі мае да не пахіснуцца.
Ногі мае да не пахіснуцца.
6 Усклікаю да Цябе, і пачуў мяне, Божа,
Прыхіліў вуха Твае да мяне і пачуў словы мае.
Прыхіліў вуха Твае да мяне і пачуў словы мае.
7 Дзівосна міласэрнасць Твая, ты ратуеш усіх, хто спадзяецца на Цябе,
Ад рук супраціўных волі Тваёй.
Ад рук супраціўных волі Тваёй.
8 Беражы мяне, Божа, як зрэнку вока,
Схарані мяне ў цені крылаў Тваі.
Схарані мяне ў цені крылаў Тваі.
9 Ад бязбожных, што пагарджаюць мною,
Што з усіх бакоў абышлі мяне.
Што з усіх бакоў абышлі мяне.
10 Тлустыя сэрцам яны
І гавораць з пагардаю.
І гавораць з пагардаю.
11 Ганіцелі мае абступілі мяне,
Паглядаюць, каб нізрынуць мяне да зямлі.
Паглядаюць, каб нізрынуць мяне да зямлі.
12 Прыгатаваліся, што леў, захапіць мяне,
Як ільвя прытаіліся ў схованцы.
Як ільвя прытаіліся ў схованцы.
13 Паўстані, Божа, і папярэдзі іх, затрымай іх і збаві душу маю ад бязбожных,
Мячом Тваім — ад ворагаў волі Тваёй.
Мячом Тваім — ад ворагаў волі Тваёй.
14 Божа, аддзялі малых ад людзей зямных, чыё жыццё ты напоўнім скарбам Сваім,
Напоўніў чэрава іх, што засталося сынам і нават рэшткі — ўнукам іхнім.
Напоўніў чэрава іх, што засталося сынам і нават рэшткі — ўнукам іхнім.
15 Ая я ў праўдзе з’яўлюся перад Табою,
І насычуся, калі Ты з’явішся ў славе Сваёй.
І насычуся, калі Ты з’явішся ў славе Сваёй.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 16
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015
