1 Кіроўцу хору. Захавай. Псалом Асафа.
2 Праславім Цябе, Божа, праславім Цябе.
І заклічам імя Твае, і паведаем усе цуды Твае.
3 «Калі прыйдзе час,
Я па справядлівасці разважу.
4 Сатрасецца зямля і ўсе жывучыя на ёй,
Я зацвердзіў высновы яе».
5 Казаў бяззаконным: бяззаконне пакіньце.
Казаў саграшаючым: рогі не ўздымайце,
6 Не ўздымайце рог на вышэйшае,
Не кажыце на Бога няпраўду.
7 Бо ні з усходу ці захаду,
І не з пустых гор,
8 Бо Бог ёсць судзя:
Змірыць гэтага, а таго ўзнясе.
9 Бо чаша ў Бога ў руцэ з віном напўоненым крэпасцю, і нахіліць яе да ўсіх,
І дрожжы з яе не зліввае, ўсе грэшныя і бяззаконныя вып’юць.
10 Я ж узрадуюся век, запяю Богу Якава,
11 І рогі грэшных зламаю ўсе, няхай правядных рог узнясецца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 74

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015