1 Кіроўцу хору. Псалом Давіда.

Кажа сабе звар’яцелы ў сэрцы сваім:«Бога няма».
Робяць паскудныя і агідныя справы, добрага не робіць ніхто.
2 Бог паглядзеў з Неба на сыноў чалавечых,
Паглядзеў, ці шукае хто-небудзь Яго.
3 Ўсе паўхіляліся, здольных нікога няма,
Няма тых, хто творыць дабро, няма аніводнага.
4 Ці прыйдуць ў розум усе ліхадзеі,
Снедаючыя людзьмі, як тым хлебам, іБога не заклікаючыя?
5 Там напалохаюцца, дзе страху няма,
Бо Бог сярод правядных.
6 Смяяліся над вераю сірага,
Бог жа надзея для кожнага беднага.
7 Хто дасць ад Сіёна ратаванне Ізраілю?

Калі вызваліць Бог з палону людзей сваіх,
Узрадуецца Якаў, і ўзвясяліцца Ізраіль.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 13

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015