1 Алелюйя.

Спявайце Богу песню новую,
Хваліце Яго ў царкве прападобных.
2 Да ўзрадуецца Ізраіль аб Сатварыўшым яго,
І сыны сіёнскія няхай вясяляцца пра Цара свайго.
3 Да ўсхваляць Яго ў голас,
Пад цімпан і псалцір няхай спяваюць Яму.
4 Бо дабраспрыяе Бог людзям Сваім,
І рахманых узнясе да ратавання.
5 Усхваляцца прападобныя ў славе
І ўзрадуюцца на ўзлежышчах сваіх.
6 Усхваленні Госпада на вуснах іх,
Мячы навостраныя ў руках іхніх.
7 Сатвораць помсту сярод народаў
І выкрыванне сярод людзей.
8 Звяжуць цароў іх путамі
І паноў іх — жалезнымі ланцугамі.
9 Сатвораць над імі суд, як напісана.
Слава такая ўсім прападобным належыць.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 149

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015