1 Алелюйя. Аггея і Захарыі.
Хвалі, душа мая, Бога,
Хвалі, душа мая, Бога,
2 Усхвалю Бога ў жыцці маім,
Пакуль існую, спяваю Яму.
Пакуль існую, спяваю Яму.
3 Не спадзявайцеся на паноў і сыноў чалавечых —
Бо не ратуюць яны.
Бо не ратуюць яны.
4 Зыдзе дух ад яго і звернуцца ў зямлю сваю,
У той жа дзень загінуць усе намеры яго.
У той жа дзень загінуць усе намеры яго.
5 Шчаслівы, каму дапаможца Бог Якава,
Спадзяецца ён на Ўладара Бога свайго:
Спадзяецца ён на Ўладара Бога свайго:
6 Што сатварыў неба і зямлю,
Мора і ўсё, што ў ім, што трымае праўду вечна,
Мора і ўсё, што ў ім, што трымае праўду вечна,
7 Што сатварае суд пакрыўджаным,
Што дае ежу галодным, Бог вызваляе вязняў.
Што дае ежу галодным, Бог вызваляе вязняў.
8 Бог ацаляе сляпых.
Бог уздымае прыгнечаных, Бог любіць правяднага.
Бог уздымае прыгнечаных, Бог любіць правяднага.
9 Бог прымае вандроўніка,
Сірага і ўдаву шкадуе і знішчыць шляхі грэшнага.
Сірага і ўдаву шкадуе і знішчыць шляхі грэшнага.
10 Будзе валадарыць Божа вечна,
Бог твой, Сіён, ад роду да роду.
Бог твой, Сіён, ад роду да роду.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 145
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015
