Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў 145 Псальм 145 (144)

1 Хваленні. Давіда. АЛЕФ. Буду ўзвышаць Цябе, Божа мой, Валадару, і дабраслаўлю імя Тваё вечна і на векі вечныя.
2 БЭТ. Кожны дзень буду дабраслаўляць Цябе і хваліць імя Тваё вечна і ў векі вечныя.
3 ГІМЭЛЬ. Вялікі Госпад і вельмі варты хвалы, і няма спасціжэння велічы Яго.
4 ДАЛЕТ. Пакаленне пакаленню хваліць справы Твае, і апавяшчае моц Тваю.
5 ГЭ. Гавораць пра ўзвышнасць славы велічнасці Тваёй і абвяшчаюць цуды Твае.
6 ВАЎ. І кажуць пра магуцце пострахаў Тваіх і расказваюць пра вялікасць Тваю.
7 ДЗАЙН. Успаміны пра невычэрпнасць лагоднасці Тваёй будуць разносіць і справядлівасці Тваёй узрадуюцца.
8 ГЭТ. Літасцівы і спагадны Госпад, доўгацярплівы і вялікай міласэрнасці.
9 ТЭТ. Ласкавы Госпад да ўсіх, і літасць Яго — над усімі справамі Яго.
10 ЁД. Хай вызнаюць Цябе, Госпадзе, усе тварэнні Твае; і святыя Твае дабраслаўляць будуць Цябе.
11 КАФ. Хай кажуць пра славу Валадарства Твайго і хай гавораць пра моц Тваю,
12 ЛЯМЭД. каб даць спазнаць сынам чалавечым моц Тваю і славу велічнасці Валадарства Твайго.
13 НУН. Верны Госпад ва ўсіх словах Сваіх і святы ва ўсіх справах Сваіх.
14 САМЭК. Госпад падымае ўсіх, што падаюць, і падтрымлівае ўсіх зняможаных.
15 АІН. Вочы ўсіх з надзеяй глядзяць на Цябе, і Ты дасі ім ежу ў час належны.
16 ФЭ. Ты адкрываеш руку Тваю і напаўняеш кожную жывёлу.
17 САДЭ. Госпад справядлівы на ўсіх дарогах Сваіх і святы ва ўсіх справах Сваіх.
18 КОФ. Госпад блізкі тым, што прызываюць Яго, усім, якія прызываюць Яго ў праўдзе.
19 РЭС. Спаўняе ён просьбу тых, што шануюць Яго, і пачуе іх кліканне, і збавіць іх.
20 СІН. Госпад апякуецца над усімі, хто любіць Яго, а ўсіх грэшнікаў нішчыць.
21 ТАЎ. Хай хваляць Госпада вусны мае, і хай усякае стварэнне дабраслаўляе святое імя Яго ў векі вечныя.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 145

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017