Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў 55 Псальм 55 (54)

1 Кіраўніку хору. На струнах. Маскіль. Давідаў.
2 Успрымі вушамі, Божа, малітву маю і не ўхіляйся ад малення майго.
3 Звярні ўвагу на мяне і выслухай мяне! Я стрывожаны ў розуме маім і стурбаваны
4 ад голасу непрыяцеля і ад уціску грэшніка. Бо яны ўзвальваюць на мяне несправядлівасць і ў гневе назалялі мне.
5 Пакутуе ўва мне маё сэрца, і смяротны жах напаў на мяне.
6 Страх і трымценне апанавалі мяне, і ахапіў мяне сполах.
7 І кажу: «О, каб меў я крылы, як галубка, — і паляцеў бы і спачыў бы?
8 Вось, кінуся я наўцёкі і застануся ў пустыні.
9 Буду шукаць я Таго, Хто збавіць мяне ад подыху буры і навальніцы».
10 Расцерушы, Госпадзе, раздзялі мовы іх, бо ўбачыў я раз’ятранасць і гвалт у горадзе.
11 Днём і ноччу ходзяць яны наўкол па мурах яго, несправядлівасць, прыгнёт і злачынства пасярод яго;
12 і не сыходзяць з плошчаў яго круцельства і ашуканства.
13 Бо калі б вораг зневажаў мяне, то, як бы ні было, я вытрываў бы; ці калі б той, што ненавідзіць мяне, паўстаў супраць мяне, я, магчыма, схаваўся б ад яго.
14 Але ты, чалавеча, аднагодак мой, сваяк і прыяцель мой,
15 з якім мелі мы калісьці мілыя зносіны: у доме Божым хадзілі мы ва ўрачыстай працэсіі.
16 Хай сыдзе на іх смерць, хай жывымі сыдуць яны ў пекла, бо злачынства [пануе] у дамах іх, паміж імі.
17 А я паклічу Бога, і Бог збавіць мяне.
18 Вечарам, раніцай і апоўдзень буду я разважаць і ўздыхаць, і Ён пачуе голас мой.
19 Адкупіць Ён у супакоі душу маю ў тых, якія нападаюць на мяне, бо яны сярод многіх — супраць мяне.
20 Пачуе Бог і ўпакорыць іх, бо Ён — спакон вякоў. А яны не мяняюцца і не баяцца Бога.
21 Уздымае ён руку сваю на блізкіх; парушылі яны дамоўленасць сваю.
22 Вусны яго лягчэйшыя за масла, а ў сэрцы іх — вайна, прамовы яго пяшчотнейшыя за алей, але яны — голыя мячы.
23 Ускінь на Госпада клопаты твае, і Ён цябе падтрымае, не дасць Ён ніколі пахіснуцца справядліваму.
24 А Ты, Божа, укінеш іх у студню згубы; людзі крыважэрныя і падступныя не дажывуць да палавіны дзён сваіх, а я вось спадзяюся на Цябе, Госпадзе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 55

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017