Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў 81 Псальм 81 (80)

1 Кіраўніку хору. Паводле «Выціскальняў». Асафа.
2 Радуйцеся Богу, Успаможцу нашаму, гучна ўслаўляйце Бога Якубава.
3 Вазьміце псалтыр і дайце бубен, мілагучныя гуслі з цытрай.
4 Трубіце ў трубы на маладзік, у поўню, у дзень свята нашага.
5 Бо ёсць пастанова ў Ізраэлі, прыказанне ў Бога Якубава.
6 Ён пастанавіў гэта, як сведчанне для Язэпа, калі ён выходзіў з зямлі Егіпецкай; мову, якой не ведаў, пачуў ён:
7 Я вызваліў ад цяжару спіну яго, рукі яго пазбыліся каша.
8 Прызываў ты Мяне ў бядзе, і Я выратаваў цябе, пачуў цябе ў сховах навальніцы, выпрабаваў цябе пры вадзе Мэрыбы.
9 Слухай, Мой народзе, буду клікаць цябе ў сведкі: «Ізраэль, каб толькі ты паслухаў Мяне!»
10 Не будзе ў цябе бога чужога, і не будзеш ты пакланяцца богу іншаземнаму:
11 Але Я — Госпад, Бог твой, Які вывеў цябе з зямлі Егіпецкай! Адкрый вусны свае, і Я напоўню іх.
12 Але не паслухаў Мой народ голасу Майго, і Ізраэль не звярнуўся да Мяне.
13 Таму пакінуў Я іх паводле закамянеласці сэрца іх, будуць хадзіць яны ў сваіх намерах.
14 О, каб народ Мой Мяне паслухаў, каб Ізраэль хадзіў па Маіх дарогах!
15 Неўзабаве Я ўпакорыў бы непрыяцеляў яго і накіраваў бы руку Маю супраць прыгнятальнікаў яго.
16 Непрыяцелі Госпадавы ліслівілі б перад ім, і доля іх была б навечна.
17 І карміў бы Я іх адборнай пшаніцай і насычаў бы іх мёдам са скалы.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 81

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017