Біблія » Пераклады » Пераклад Чарняўскага 2017

Псальмаў 127 Псальм 127 (126)

1 Песня ўзыходжання. Саламонава. Калі Госпад не збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго. Калі Госпад не дапільнуе горада, надарма чувае той, хто пільнуе яго.
2 Не варта ўставаць вам на світанні і сядзець да позняй ночы, вам, што ясце хлеб [натужнай] працы, бо ўмілаваным Сваім Ён дае сон.
3 Вось спадчына Госпада — сыны, заплата — плод улоння.
4 Як стрэлы ў руцэ волата, так сыны ў маладосці [сваёй].
5 Шчасны чалавек, які напоўніў імі свой калчан; не пасаромеюцца яны, калі будуць размаўляць з непрыяцелямі сваімі пры браме.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 127

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2017