1 Псалом Давіда.
Дабраславі, душа мая, Бога,
Усім сэрцам імя святое Яго.
Дабраславі, душа мая, Бога,
Усім сэрцам імя святое Яго.
2 Дабраславі, душа мая, Бога,
І не забывай усіх дабрадзеянняў Яго.
І не забывай усіх дабрадзеянняў Яго.
3 Даруючага ўсе бяззаконні Твае,
Ацаляючага ўсе немачы Твае.
Ацаляючага ўсе немачы Твае.
4 Вызваляючага ад смерці жыццё твае,
Вянчаючага цябе дабротамі і шчадротамі.
Вянчаючага цябе дабротамі і шчадротамі.
5 Выконваючага ўсе добрыя пажаданні твае,
Звернецца арлянём юнацтва твае.
Звернецца арлянём юнацтва твае.
6 Робіць міласціну Бог
І суд для ўсіх пакрыўджаных.
І суд для ўсіх пакрыўджаных.
7 Казаў шляхі Свае Маісею,
Сынам Ізраіля ўсе жаданні Свае.
Сынам Ізраіля ўсе жаданні Свае.
8 Шчодры і Міласэрны Бог,
Шматцярпялівы і Шматміласны.
Шматцярпялівы і Шматміласны.
9 Не навечна ўгневаецца,
Не вечна абураецца.
Не вечна абураецца.
10 Не паводле бяззаконняў сатварыў нам,
Не паводле грахам нашым аддаў нам.
Не паводле грахам нашым аддаў нам.
11 Як высока неба над зямлёю,
Так вялікая дабрыня Яго да ўсіх багабаязных.
Так вялікая дабрыня Яго да ўсіх багабаязных.
12 Як далёка ўзыход ад заходу,
Так падаліў ад нас бяззаконні нашы.
Так падаліў ад нас бяззаконні нашы.
13 Як бацька шчодры да сына свайго,
Так Госпад шчодры да багабаязных.
Так Госпад шчодры да багабаязных.
14 Бо ведае сутнасць нашу,
Ведае, што попел мы.
Ведае, што попел мы.
15 Чалавек, дні яго як трава,
Як кветкі палявыя адквітнеюць.
Як кветкі палявыя адквітнеюць.
16 Дух яго пройдзе ў ім і не стане,
І не знойдуць месца яго.
І не знойдуць месца яго.
17 Міласэрнасць жа Божая ад веку
І да веку на багабаязных.
І да веку на багабаязных.
18 І праўда Яго на сынах сыноў, што захавалі запавет Ягоны,
І што памятаюць загады Яго, каб выконваць іх.
І што памятаюць загады Яго, каб выконваць іх.
19 Бог на Небе прыгатаваў прастол Свой,
І царства Яго над усім валадарыць.
І царства Яго над усім валадарыць.
20 Дабраслаўце Бога, усе Анёлы Яго, дужыя і моцныя,
Творачыя загады Яго, пачуйце голас слоў Ягоных.
Творачыя загады Яго, пачуйце голас слоў Ягоных.
21 Пачуйце Бога, усе сілы Яго,
Службіты Яго, творачыя волю Яго.
Службіты Яго, творачыя волю Яго.
22 Дабраславі Бога, усё створанае Ім.
На ўсялякім месцы валадарства Яго дабраславі, душа мая, Бога!
На ўсялякім месцы валадарства Яго дабраславі, душа мая, Бога!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 102
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015