1 Кіроўцу хору. Псалом Давіда.
2 Божа, хто пражывае ў пакоях Тваіх?
Ці хто заселіцца на святую гору Тваю?
3 Той, хто беззаганны і робіць праўду,
Хто гаворыць ісціну ад сэрца свайго.
4 Хто не ліслівіць сваім языком і не творыць людзям ліха,
І ганьбавання не прымае на блізкага свайго.
5 Нікчэмны перад ім усякі манлівы, а богабаязны заўсёды ў гонары.
Прысягу сваю хто трымае і не адмаўляецца.
6 Хто срэбра ў лiхву не дае, і хто не бярэ супраць бедных хабар.
Той, хто так робіць, не пахiснецца ніколі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 14

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015