1 Кіраўніку хору. Давідава. Сказаў дурны ў сэрцу сваім: «Няма Бога». Яны папсаваліся, яны робяць агідныя ўчынкі; нямаш нікога, што рабіў бы дабро.
2 СПАДАР глядзіць далоў зь нябёс на сыноў людзкіх, каб бачыць ці ё цямячы, сочачы Бога.
3 Усі адвярнуліся разам, сталі нячыстыя; нямаш нікога, што рабіў бы дабро, нікагусенькі.
4 Нягож ня ведаюць усі ліхадзеі, каторыя ядуць люд Мой, бы ядуць хлеб, СПАДАРА ж ня гукаюць?
5 Там яны напалохаліся спалохам, бо Бог у родзе справядлівых.
6 Раду ўбогага засаромілі, але СПАДАР спадзева ягоная.
7 Хто даў бы із Сыёну спасеньне Ізраелю! Як СПАДАР зьверне палон люду Свайго, узрадуецца Якаў, узьвяселіцца Ізраель.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 14

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.