1 Кіраўніку хору. Давідава. У СПАДАРУ я хаваюся; як можаце вы казаць душы маёй: «Ляці, як птушка, на горы»?
2 Бо гля, нягодныя напялі лук, прылажылі стралу сваю да цяцівы, каб у поцемку страляць у пасьцівых сэрцам.
3 Як поды разбураны, справядлівы, што ён зробе?
4 СПАДАР у сьвятой сьвятыні Сваёй; СПАДАР — пасад Ягоны на нябёсах; вочы Ягоныя абачаць; векі Ягоныя прабуюць сыноў людзкіх.
5 СПАДАР прабуе справядлівага, але нягоднага а любячага глабаньне ненавідзе душа Ягоная.
6 Жар дажджом пальлець Ён на нягодных, цяпло а серку; і палячы вецер — доля чары іхнае;
7 Бо справядлівы СПАДАР, і справядлівасьць любе; справядлівыя абачаць відзеньне Ягонае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 11

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.