1 Кіраўніку хору. Псальма Давідава. Ты скумаў мяне, СПАДАРУ, і пазнаў.
2 Ты ведаеш, калі я сяду і калі ўстану; разумееш думкі мае здалеку;
3 Хадню маю й супачынак мой Ты акружаеш; усі дарогі мае Ты ведаеш;
4 Бо нямаш слова на языццэ маім, але Ты, СПАДАРУ, ведаеш яго ўсе.
5 Адзаду й сьпераду Ты аблёг мяне і палажыў на мяне даланю Сваю.
6 Веданьне лішне чудоўнае імне, высокае, не магу асягчы яго.
7 Куды пайду я ад Духа Твайго і куды ад відзеньня Твайго ўцяку?
8 Ці ўзьнімуся на неба, Ты там; ці зраблю ложак свой у шэолю, во Ты.
9 Панясуся на крылах золку і суймуся на найдальшай часьці мора;
10 І там рука Твая павяла б мяне, і ўдзяржала б мяне правіца Твая.
11 І калі б сказаў я: «Пэўне цемнь пакрые мяне», нават ноч стане сьвятлінёю навокал мяне;
12 Але, цемнь не зацемне ад Цябе, і ноч зазьзяе, як дзень; цемнь таксама, як сьвятліня;
13 Бо Ты дзяржыш ныркі мае, Ты выткаў мяне ў жываце маці мае.
14 Буду хваліці Цябе, бо страшна а чудоўна ўчынены я. Чудоўныя ўчынкі Твае, і душа мая ведае добра.
15 Не схаваны быў ад Цябе шкілет мой, як я быў учынены ў таямніцы, памайстроўску ўтвораны ў найніжшай часьці зямлі.
16 Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсі часткі яго; як яны былі хармаваны, ні воднага ня было зь іх.
17 А імне — якія дарагія думкі Твае, Божа; як павялічыўся лік іх!
18 Калі б палічыць іх, іх было б болей лікам, чымся пяску. Як прачыхаюся, я яшчэ з Табою.
19 Калі б Ты, Божа, забіў нягоднага, тады крывапіўцы адступілі б ад мяне;
20 Бо яны ізрадліва гукаюць на Цябе, падыймаюцца дарма, як непрыяцелі Твае.
21 Ці ня маю я ненавідзіць тых, СПАДАРУ, што ненавідзяць Цябе, і паўстаючымі на Цябе ня маю брыдзіцца?
22 Супоўнаю ненавіднасьцю ненавіджу іх; непрыяцелі яны сталі імне.
23 Скумай мяне, Божа, і пазнай сэрца мае; прабуй мяне і пазнай думкі мае;
24 І абач, ці не нягодная дарога ў мяне, і вядзі мяне на дарогу вернасьці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, псальм 139
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.