1 Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
2 Пачуй, Божа, голас мой у нараканьню маім; ад ляку непрыяцеляў захавай жыцьцё мае.
3 Схавай мяне ад патайное змовы благіх, ад гому ліхадзеяў,
4 Каторыя зайстрылі языкі свае, як мячы, напялі лук свой словам гаркім,
5 Страляючы із засады ў бяззаганных, страляючы ў яго зьнецікі й бяз страху.
6 Яны дзяржацца моцна свайго ліхога замеру, змаўляюцца схаваць сеці, кажучы: «Хто можа бачыць нас?»
7 Прасачылі выступы, чыста скончылі сачыць. Нутр чалавека а сэрца глыбака.
8 Але Бог выстрале стралу, яны будуць ранены зьнецікі,
9 І спатыкнуцца яны з прычыны языкоў сваіх; усі, што абачаць іх, уцякуць.
10 Тады ўсі людзі зьлякаюцца, будуць павядаць, што Бог зьдзеяў, разважаць, што Ён учыніў.
11 Справядлівыя цешацца ў СПАДАРУ і ўцякаюць да Яго. Няхай хваляцца ўсі пасьцівыя сэрцам!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 64

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.