1 Песьня. Псальма сыноў Корыных.
2 Вялікі СПАДАР і вельма ўслаўлены ў месьце Бога нашага, на сьвятой гары Сваёй.
3 Харошая на ўзвышшу, радасьць усяе зямлі гара Сыён, на паўночных старанах места вялікага Караля.
4 Бог у палацах ягоных, ведамны як горад.
5 Бо, гля, каралі зьберліся, яны прайшлі разам.
6 Як толькі яны абачылі, яны зумеліся, спалохаліся, уцяклі.
7 Дрыгота схапіла іх там, труднасьці, як у парадзіхі.
8 Усходнім ветрам Ты паламіў караблі таршыскія.
9 Як мы чулі, так Мы абачылі ў месьце СПАДАРА войскаў; у месьце Бога нашага; Бог устанавіў яго на векі. Сэля.
10 Мы думалі, Божа, праз ласку Тваю сярод сьвятыні Твае.
11 Як імя Твае, Божа, так хвала Твая да канцоў зямлі; справядлівасьці поўная правіца Твая.
12 Няхай вяселіцца гара Сыён, няхай цешацца дачкі Юдэйскія із судоў Тваіх.
13 Аступіце Сыён, абыйдзіце навокал яго, палічыце вежы яго,
14 Ськіруйце сэрца вашае на валы яго, разглядайце палацы яго, каб пераказаць пакаленьню апошняму;
15 Бо гэта Бог, Бог наш на векі а векі; Ён будзе весьці аж да сьмерці.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 48

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.