1 Кіраўніку хору. Псальма Давідава,
2 Як Нафан прарока прыходзіў да яго, просьле тога, як ён увыйшоў да Бат-Шэвы.
3 Зьмілуйся над імною, Божа, подле ласкі Свае; подле множасьці міласэрдзя Свайго затры выступы мае.
4 Шмат разоў абмый мяне з бяспраўя майго і з грэху майго ачысьці мяне.
5 Бо выступ свой я ведаю, і мой грэх кажначасна перад імною.
6 Табе, Табе аднаму я ізграшыў і благое ў ваччу Тваім зрабіў, так што Ты справядлівы ў слове Сваім і беззаганны ў судзе Сваім.
7 Вось, у бяспраўю я створаны, у грэсе зачала мяне маці мая.
8 Вось, Ты жадаеш праўды ў нутру і схаваную мудрасьць аб’явіў імне.
9 Разграшы мяне гізопам, і буду чысты; абмый мяне, і буду бельшы за сьнег.
10 Дай імне пачуць радасьць а весялосьць, няхай ушчоляць косьці, Табою пакрышаныя.
11 Схавай від Свой ад грахоў маіх і ўсі бяспраўі мае затры.
12 Сэрца чыстае ствары ў імне, Божа, і дух шчыры аднаві ў імне.
13 Не адкінь мяне ад відзеньня Свайго й Духа Сьвятога Свайго не адбірай ад мяне.
14 Зьвярні імне радасьць спасеньня Свайго й духам ахвотным паддзяржы мяне.
15 Буду вучыць выступнікаў дарогаў Тваіх, і грэшнікі да Цябе будуць наварачацца.
16 Вывальні мяне ад крыві, о Божа, Божа спасеньня майго, і пяяць будзе язык мой справядлівасьць Тваю.
17 Адчыні вусны мае, Спадару, і мой рот выкажа хвалу Тваю.
18 Бо Ты ня хочаш аброку; я аброк бы ўсепаленьне, Табе ня будзе прыемна.
19 Аброкі Богу — дух зломлены, сэрцам зломленым а пакрышаным Бог не пагрэбуе.
20 Добра ўчыні Сыёну подле зычаньня Свайго, пабудуй сьцены Ерузаліму;
21 Тады Ты захочаш аброкаў справядлівасьці, усепаленьня а цэлых аброкаў; тады ўзьнясуць цяляты на аброчнік Твой.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 51

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.