Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 150 Псальм 150 (150)

1 Галілуя! Хваліце Бога ў сьвятыні Ягонай; хваліце Яго ў прасьцягу сілы Ягонае;
2 Хваліце Яго за магутныя справы Ягоныя; хваліце Яго подле множасьці вялічча Ягонага;
3 Хваліце Яго гукам рогу; хваліце Яго на псалтыру а гарпе;
4 Хваліце Яго тамбурынаю а скокамі; хваліце Яго на струнных снадзях а арганах;
5 Хваліце Яго на брынкаючых цымбалах; хваліце Яго на цымбалах галасьлівых.
6 Кажная душа няхай хвале СПАДАРА. Галілуя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 150

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.