1 Алілуя! Хваліце Бога ў сьвятыні Яго; хваліце Яго ў непахіснасьці сілы Яго.
2 Хваліце Яго за магутнасьць Яго, хваліце Яго за бязьмежную веліч Яго.
3 Хваліце Яго граньнем рога, хваліце Яго на ліры і гусьлях.
4 Хваліце Яго гукам бубна і карагодам, хваліце яго на струнах і жалейцы.
5 Хваліце яго на цымбалах мілагучных, хваліце Яго на цымбалах галасістых. Усё, што жыве, хай хваліць Госпада!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 150

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.