1 Кіраўніку хору. Псалом Давіда.
2 Божа, пачуй голас мой, калі я малюся Табе, ад страху перад ворагам вызвалі душу маю.
3 Захавай мяне ад зборышча злачынцаў, ад мноства тых, што чыняць няправеднасьць,
4 што навастрылі, як меч, языкі свае, напялі лук свой на дрэнную справу,
5 каб употай страляць у беззаганнага: яны стрэляць у яго зьнянацку і не збаяцца.
6 Яны ўмацаваліся ў злым намеры, змовіліся ўпотай паставіць пасткі, сказалі: хто ўбачыць?
7 Вышуквалі беззаконьне, зьнясіліліся, вышукваючы пільна: падыдзе такі чалавек, а сэрца ў яго глыбока.
8 Але вось узьнімецца Бог. Як стрэлы немаўлятаў сталі ўдары іх.
9 І зьнемагліся супраць Яго языкі іх. Усе, хто іх бачыў, сумеліся,
10 і страх праняў кожнага чалавека. І яны абвяшчалі дзеяньні Божыя і спазналі творы Яго.
11 Узрадуецца праведнік у Госпадзе і будзе спадзявацца на Яго, і праславяцца ўсе праведнага сэрца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 63

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.