1 Алілуя! Расчуліўся я, бо Госпад пачуе голас малітвы маёй,
2 бо Ён нахіліў вуха сваё да мяне, і я буду клікаць Яго ў мае дні (жыцьця).
3 Болі сьмерці пранялі мяне, пагрозы пекла знайшлі мяне, гора і боль знайшоў я,
4 і я паклікаў імя Гасподняе: «О Госпадзе, вызвалі душу маю!»
5 Госпад літасьцівы і праведны, Бог наш міласэрны.
6 Госпад ахоўвае маленькіх; я быў прыгнечаны, і Ён падтрымаў мяне.
7 Вярніся, душа мая, да твайго супакою, бо Госпад добрае табе ўчыніў,
8 бо Ён выбавіў душу маю ад сьмерці, вочы мае ад сьлёзаў і ногі мае ад спатыкненьня.
9 Буду даспадобы Госпаду ў краіне жывых.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 114

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.