1 На канец, у песьнях, на актаву, псалом Давіда.
2 Не дакарай мяне, Госпадзе, у гневе Тваім і не карай мяне ў Тваім абурэньні.
3 Зьмілуйся нада мною, Госпадзе, бо я нямоглы; ацалі мяне, бо затрымцелі косьці мае
4 і душа мая вельмі ўстрывожылася: Ты ж, Госпадзе, — дакуль?
5 Павярніся, Госпадзе, выратуй душу маю, у міласэрнасьці Тваёй збаў мяне;
6 бо няма, хто б у сьмерці памятаў пра Цябе; і хто ў апраметнай хваліць Цябе будзе?
7 Зьнямогся я ад стогну майго, штоночы абмываць буду ложак мой, буду абліваць сьлязьмі пасьцель маю.
8 Усхвалявалася ад гневу вока маё, састарэў я між усіх ворагаў маіх.
9 Адступіце ад мяне, усе, што чыніце беззаконьне, бо Госпад пачуў голас плачу майго!
10 Госпад пачуў просьбу маю, Госпад прыняў малітву маю.
11 Хай сумеюцца і ўстрывожацца ўсе ворагі мае, хай чым хутчэй павернуцца назад і вельмі асаромяцца.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 6
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.