1 Песьня. Псалом Давіда.
2 Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё: буду апяваць і ўсхваляць у славе маёй.
3 Устаньце, ліра і гусьлі! Я ўстану рана!
4 Буду дзякаваць Табе, Госпадзе, сярод людзей, буду пяяць Табе сярод народаў.
5 Бо вялікая, вышэй за нябёсы, міласьць Твая і праўда Твая — да хмараў.
6 Узьнясіся над нябёсамі, Божа, і над усёй зямлёй — хвала Твая!
7 Каб любыя Твае маглі знайсьці ратунак, збаў іх праваю рукою Тваёю і выслухай мяне.
8 Бог прамовіў у сьвятыні сваёй: «Узьнясуся, і разьдзялю Сіхэм, і даліну палатак разьмеру.
9 Мой Галаад, Мой Манасія, а Ахрэм — падпора галавы Маёй, Юда — кароль Мой,
10 Мааб — посуд надзеі Маёй, на Ідумэю працягну абутак Мой, іншапляменьнікі скарыліся Мне».
11 Хто ўвядзе мяне ва ўмацаваны горад? Або хто давядзе мяне да Ідумэі?
12 Ці ня Ты, Божа, які адкінуў нас? І ці ня выйдзеш, Божа, з нашымі сіламі?
13 Дай нам дапамогу ў бядзе, бо марны ратунак людзкі.
14 У Богу явім сілу, і Ён зьвядзе ў нішто ворагаў нашых.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр Давіда, псальм 107
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.