1 Гэты псалом не ўвайшоў у склад Псалтыра. Давід напісаў яго, калі перамог Галіята. Я быў найменшым між братоў маіх і наймалодшым у доме бацькі майго. Я пасьвіў авечкі бацькі майго.
2 Рукі мае змайстравалі арган і пальцы мае наладзілі псалтыр.
3 Хто скажа (пра мяне) Госпаду майму? Сам Госпад, Ён сам чуе.
4 Ён паслаў вестуна свайго, і ўзяў мяне ад авечак бацькі майго, і памазаў мяне алеем памазаньня свайго.
5 Браты мае прыгожыя і вялікія, але не знайшлі ласкі ў Госпада.
6 Я выйшаў насустрач іншапляменьніку, і ён закляў мяне ідаламі сваімі.
7 Але я, вырваўшы ў яго меч, працяў яго і зьняў ганьбу з сыноў Ізраіля.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 151

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.