1 Песьня ўзыходжаньняў. Сэрца маё, Госпадзе, не ўзвышалася, вочы мае не глядзелі пыхліва, і не ўваходзіў я ў вялікія і дзіўныя, завысокія для мяне справы.
2 Калі я ня быў сьціплы ў думках, але ўзвышаў душу маю, то, падобна як дзіцятку, адлучанаму ад малака маці сваёй, так Ты адплаціш душы маёй.
3 Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада цяпер і давеку.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр Давіда, псальм 130

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.