1 Псальма Давідава. СПАДАРУ, хто можа перабываць у будане Тваім? хто можа жыхарыць на сьвятой гары Тваёй?
2 Хто ходзе беззаганна і чыне справядлівае, і гукае праўду ў сэрцу сваім;
3 Хто не агукае языком сваім і ня дзее ліха прыяцелю свайму, не пашырае ганьбы на прыяцеля свайго;
4 Агідны ў ваччу ягоным пагрэбаваны; але тых, што баяцца СПАДАРА, ён паважае; прысягнець на ліха, і не мяняе;
5 Хто срэбра свайго не аддасьць на працэнты і лапаноў супроці нявіннага ня прыйме. Хто робе гэта, не пахісьнецца на векі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 15

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.