1 Кіраўніку хору. Псальма сыноў Корыных.
2 Слухайце гэта, усі люды; нахініце вуха, усі жыхары сьвету, —
3 Як сынове Адамовы, так і сынове мужоў, разам багатыя й бедныя!
4 Вусны мае будуць гукаць мудрасьць, думкі сэрца майго зразуменьня.
5 Сьхіну вуха свае да прыказі; адгадаю на гарпе загадку сваю.
6 Чаго я маю баяцца ў часе бяды, калі бяспраўе маіх перасьледаваньнікаў аступае мяне,
7 Каторыя спадзяюцца на дабрабыт свой і множасьцяй багацьця свайго хваляцца?
8 Брат ня выкупе, ня выкупе людзіны, ня дасьць Богу выкупу за яе;
9 Бо дарагі выкуп душаў іхных, навекі немагчыма,
10 Каб ён застаўся жыць назаўсёды й ня бачыў долу.
11 Але, ён абача, што мудрыя паміраюць разам із дурнымі, а недасьціпны гіне й пакідае іншым багацьце свае.
12 У нутру іхным дамы іхныя на векі, сялібы іхныя з роду да роду; мянуюць землі ймёнамі сваімі.
13 А чалавек у сваёй сьці ня трывае, ён падобны да жывёлы, каторая гіне.
14 Гэта дарога іхная — шал іхны, і тыя, што за імі, упадабалі вусны іхныя. Сэля.
15 Як авечкі, яны прызначаныя да шэолю; сьмерць будзе пасьціць іх, і нараніцы над імі запануюць справядлівыя, і абраз іхны зьвяне ў шэолю, гэта сяліба іхная.
16 Але Бог выкупе душу маю ад сілы шэолю, бо Ён прыйме мяне. Сэля.
17 Ня бойся, калі багацее чалавек, калі павялічаецца слава дому ягонага;
18 Бо, паміраючы, ён ня ўсе возьме, ня зыйдзе за ім слава ягоная.
19 Калі душы сваёй за жыцьця свайго ён дабраславе, і хваляць цябе за тое, што ты чыніш дабро сабе;
20 Ён пойдзе да роду бацькоў сваіх, каторыя на векі не пабачаць сьвятліні.
21 Чалавек, што ў сьці, а не разумее, падобны да жывёлы, каторая гіне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, псальм 49
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.