Біблія » Пераклады » Пераклад Яна Станкевіча

Псалтыр 136 Псальм 136 (135)

1 Дзякуйце СПАДАРУ, бо добры, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
2 Дзякуйце Богу багоў, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
3 Дзякуйце Спадару спадароў, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
4 Каторы адзіны робе вялікія дзівы, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
5 Таму, хто ўчыніў нябёсы цямлівасьцяй Сваёй, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
6 Таму, што прасьцягнуў зямлю над водамі, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
7 Таму, што ўчыніў вялікія сьветлы, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
8 Сонца радзіць дзень, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
9 Месяц а гвезды радзіць ноч, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
10 Таму, што зразіў Ягіпет у першакох ягоных, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
11 І вывеў Ізраеля з памеж іх, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
12 Рукою моцнаю і цаўём выцягненым, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
13 Таму, хто расьцяў на часьці Чырвонае мора, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
14 І правёў Ізраеля пасярод яго, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
15 Але ськінуў фараона а войска ягонае ў Чырвонае мора, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
16 Таму, што правёў люд Свой пераз пустыню, бо на векі міласэрдзе Ягонае!
17 Таму, Каторы зразіў вялікіх каралёў, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
18 І забіў магучых каралёў, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
19 Сыгона, караля Аморэйскага, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
20 І Оґа, караля Вашанскага, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
21 І даў зямлю іхную на спадак, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
22 На спадак Ізраелю, слузе Свайму, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
23 Каторы ў паніжэньню нашым памятаваў нас, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
24 І адкупіў нас ад непрыяцеляў нашых, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
25 Каторы даець еміну кажнаму целу, бо на векі міласэрдзе Ягонае;
26 Дзякуйце Богу нябёсаў, бо на векі міласэрдзе Ягонае.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 136

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.