Біблія » Пераклады » Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы 136 Псальм 136 (135)

1 Слаўце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Яго!
2 Слаўце Бога багоў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!
3 Слаўце Пана паноў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!
4 Таго, Які Сам робіць цуды вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго:
5 Таго, Які неба ўчыніў з разуменьнем, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
6 Таго, Які зямлю расьцягнуў па-над водамі, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
7 Таго, Які ўчыніў сьвяцілы вялікія, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
8 сонца, каб кіравала днём, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
9 месяц і зоркі, каб кіравалі ноччу, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
10 Таго, Які пабіў Эгіпет у першародных ягоных, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
11 і вывеў Ізраіля спасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
12 рукою дужаю і рамяном узьнятым, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
13 Таго, Які Мора Чырвонае расьсек, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
14 і правёў Ізраіля пасярод яго, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
15 і кінуў фараона і войска ягонае ў Мора Чырвонае, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
16 Таго, Які вёў народ Свой праз пустыню, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
17 Таго, Які пабіў валадароў вялікіх, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
18 і забіў валадароў слаўных, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
19 Сыгона, валадара Амарэйскага, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
20 і Ога, валадара Башану, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
21 і аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
22 у спадчыну Ізраілю, слузе Свайму, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
23 Таго, Які ў паніжэньні нашым успомніў пра нас, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
24 і выратаваў нас ад прыгнятальнікаў нашых, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
25 Таго, Які дае хлеб усякаму целу, бо на вякі міласэрнасьць Яго.
26 Слаўце Бога нябёсаў, бо на вякі міласэрнасьць Яго!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псальмы, псальм 136

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023