Біблія » Пераклады » Пераклад Антонія Бокуна

Псальмы 129 Псальм 129 (128)

1 Сьпеў узыходжаньня. Шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, — няхай скажа Ізраіль, —
2 шмат уціскалі мяне з маладосьці маёй, але мяне не перамаглі.
3 На хрыбце маім аралі аратыя, праганяючы доўгія барозны свае.
4 ГОСПАД праведны, Ён расьсек вяроўкі бязбожнікаў.
5 Няхай будуць асаромленыя і адступяцца назад усе, што ненавідзяць Сыён!
6 Няхай будуць яны, як трава на даху, якая раней, чым вырвуць яе, засыхае,
7 і жнец не напоўніць ёю рукі сваёй, і вязальнік снапоў — жменяў сваіх.
8 І ня скажа той, што міма праходзіць: «Дабраслаўленьне ГОСПАДА няхай будзе над вамі! Дабраслаўляем вас імем ГОСПАДА!»
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псальмы, псальм 129

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу аўтара.
© 2017, 2023