Біблія » Пераклады » Пераклад Васіля Сёмухі

Псалтыр 129 129 псальма

1 Песьня ўзыходжаньня. З глыбіні клічу Цябе, Госпадзе.
2 Госпадзе! пачуй голас мой. Хай будуць вушы Твае ўважлівыя да голасу маленьняў маіх.
3 Калі Ты, Госпадзе, будзеш заўважаць беззаконьні, — Госпадзе! хто ўстоіць?
4 Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць прад Табою.
5 Спадзяюся на Госпада, спадзяецца душа мая; на слова Ягонае спадзяюся.
6 Душа мая чакае Госпада, болей, чым варта — раніцы, болей, чым варта — раніцы.
7 Хай спадзяецца Ізраіль на Госпада; бо ў Госпада літасьць і вялікае ў Яго збавеньне,
8 і Ён збавіць Ізраіля ад усіх беззаконьняў ягоных.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, 129 псальма

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002