1 Кіроўцу хору. Не загубі. Залатая псальма Давіда, калі ён уцёк ад Саўла ў пячору.
2 Зьлітуйся, Божа, зь мяне, зьлітуйся; бо на Цябе спадзяецца душа мая, і ў цяні крылаў Тваіх я схаваюся, пакуль ня мінуцца нягоды.
3 Паклічу Бога Ўсявышняга, Бога, Які мне чыніць дабро;
4 Ён зь нябёсаў пашле, і ўратуе мяне; пасароміць таго, хто спрабуе мяне праглынуць, пашле Бог Сваю літасьць і праўду Сваю.
5 Душа мая сярод ільвоў; я ляжу сярод тых, што дыхаюць полымем, сярод сыноў чалавечых, чые зубы — як дзіды і стрэлы, чый язык — востры меч.
6 Будзь услаўлены вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая!
7 На ногі мае ўгатавалі сетку: душа мая панікла; выкапалі перада мною яму, і самі ўпалі ў яе.
8 Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё: буду сьпяваць і славіць.
9 Паўстань, слава мая, паўстань, псалтыр і арфа! Я ўстану рана.
10 Славіць буду Цябе, Госпадзе, сярод народаў; славіць буду Цябе сярод плямёнаў,
11 бо да нябёсаў вялікая ласка Твая і ў пазахмар’і праўда Твая.
12 Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалтыр, 56 псальма
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Публікуецца з дазволу праваўладальнікаў.
© 2002