1 Кіраўніку хору. На струнных снадзях. Псальма. Песьня.
2 Хай Бог зьмілуецца над намі і дабраславе нас, зазьзяе відам Сваім над намі (Сэля),
3 Каб пазнаць на зямлі дарогу Тваю, сярод усіх народаў спасеньне Твае.
4 Няхай хваляць Цябе люды, Божа; няхай хваляць Цябе ўсі людзі!
5 Няхай народы вяселяцца а пяюць, бо Ты судзіш людзёў справядліва й радзіш народы на зямлі. Сэля.
6 Няхай люды хваляць Цябе, Божа; няхай хваляць Цябе ўсі людзі!
7 Зямля дала свой урод: дабраславіў нас Бог, Бог наш.
8 Дабраславіў нас Бог, і будуць баяцца Яго ўсі канцы зямлі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалтыр, псальм 67

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.