1 Алелюйя.
Усхваляйце Бога, бо добра спяваць Яму.
Няхай будзе хвала наша асалодай для Госпада.
Усхваляйце Бога, бо добра спяваць Яму.
Няхай будзе хвала наша асалодай для Госпада.
2 Будуе Ерусалім Госпад
І сабярэ раскіданы Ізраіль.
І сабярэ раскіданы Ізраіль.
3 Загаіць сэрцы засмучаныя
І суцешыць засмучэнні іх.
І суцешыць засмучэнні іх.
4 Пералічыць мноствы зорак
І для кожнай імя знойдзе.
І для кожнай імя знойдзе.
5 Вялікі Бог наш, і вялікая моц Яго,
Розум Яго неабмежаваны.
Розум Яго неабмежаваны.
6 Узвышае рахманых Божа,
Грэшных жа прыніжае да зямлі.
Грэшных жа прыніжае да зямлі.
7 Пачынайце славіць Бога,
Спявайце Богу нашаму на гуслях,
Спявайце Богу нашаму на гуслях,
8 Што апранае неба хмарамі і прыгатаўляе для зямлі дождж,
Што вырошчвае на гарах расліны для службітаў чалавека,
Што вырошчвае на гарах расліны для службітаў чалавека,
9 Што дае скаціне і птушанятам вароны ежу іх,
Калі яны заклікаюць Яго.
Калі яны заклікаюць Яго.
10 Не на дужасць, як у каня, глядзіць Бог,
Не да хуткасці ног дабраспрыяе.
Не да хуткасці ног дабраспрыяе.
11 Дабраспрыяе Бог да багабаязных
І да тых, хто спадзяецца на міласэрнасць Ягоную.
І да тых, хто спадзяецца на міласэрнасць Ягоную.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Псалцір, псальм 146
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015
