1 Песня ўзыходжання.

Калі б з намі Бога не было,
Ізраіль няхай кажа,
2 Калі б з намі Бога не было, і людзі паўсталі на нас,
Яны б нас жывымі пажэрлі,
3 Калі ўзлютавала нянавісць іх,
Яны, як вада, патапілі бы нас.
4 Але плыню перайшла душа наша,
Перайшла душа наша воду імклівую.
5 Дабраславены Божа,
Што не даў нас паймаць зубам іхнім.
6 Уратавалася душа наша як птушка ад сетак лоўчых,
Сетка парвалася, і мы вызваліліся.
7 Дапамога нам імя Госпада,
Што неба і зямлю сатварыў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Псалцір, псальм 123

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Міхаіл Астапчык.
© 2005−2015