1 Госпад царуець — дры-жыце народы! Ён сядае на Хэрубінах — дрыжы, зямля!
2 Вялікі Госпад на Сыоне, узвышаны над усімі народамі.
3 Няхай выхваляюць імя Тваё — вялікае і страшное: сьвятое яно!
4 І сілу цара, што любіць справядлівасьць. Ты права ўстанавіў, Ты суд і справядлівасьць здьзейсьніў у Якубе.
5 Вывышшайце Госпада, Бога нашага, сукланецеся ніцма прад стоп Яго падножжам: сьвятое яно!
6 Майсей і Аарон між сьвяшчэньнікаў Ягоных, і Самуіл міжы тых, што імя Яго прызывалі; яны клікалі Госпада, і Ён выслухаў іх.
7 У слупе воблачным прамаўляў Ён да іх; яны хавалі аб’явы Яго і устаў, што Ён даў ім.
8 Ты, Госпадзе, Божа наш, слухаў іх. Ты быў для іх Богам прабачаючым і мсьціцелем за благія ўчынкі.
9 Вывышшайце Госпада; Бога нашага, і скланецеся ніцма прад гарой Яго сьвятою, бо сьвят Госпад, Бог наш!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 99

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.