Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 116 Псальм 116 (114; 115)

1 Цешуся я, бо Госпад пачуў галосну малітву маю.
2 Схіліў да мяне Ён вуха Сваё, дык клікаці буду Яго ў-ва ўсе мае дні.
3 Путы сьмерці мяне абхапілі; мукі пякельныя дагналі мяне; наткнуўся я на тугу ды сум.
4 Але клікнуў я імя Гасподняе: Збаў, Госпадзе, душу маю!
5 Ласкавы Госпад і справядлівы, міласэрны наш Бог.
6 Прастадушных ахоўвае Госпад; калі зьнемагаю, Ён ратуе мяне.
7 Вярніся, душа мая, да супакою твайго, бо Госпад табе робіць добрае.
8 Бо ад сьмерці Ты вызваліў душу маю, ад сьлёзаў — вока маё і нагу маю ад упадку.
9 Буду хадзіць прад абліччам Гасподнім у краіне жывых.
10 Я веру, дык гавару; але я крэпка прыбіты.
11 У неразважлівасьці маёй я сказаў: усе людзі ілгуць!
12 Як аддзячыць мне Госпаду за ўсе дабрадзействы Яго для мяне?
13 Чару збаўленьня ўзьніму і імя Гасподняе клікну.
5 Абяцаньні мае аддам я Госпаду прад усенькім народам Ягоным.
15 Прад вачыма Гасподнімі сьмерць сьвятых Яго дорага.
16 О Госпадзе! Я-ж раб Твой, сын рабыні Тваёй! Ты разьвязаў мае путы.
17 Табе прынясу ахвяру хвалы й буду клікаць імя Гасподняе.
18 Абяцаньні мае аддам я Госпаду прад усенькім народам Ягоным,
19 у панадворках дому Гасподняга, пасярод цябе, Ерузаліме! Альлілуя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 116

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.