Біблія » Пераклады » Пераклад Л. Дзекуць-Малея

Псальмы 122 Псальм 122 (121)

1 Песьня ўзыходжаньня. Давідавая.
Усьцешыўся я, калі мне сказалі: Хадзем да дому Гасподняга!
2 Вось, нашы стопы стаяць у варотах тваіх, о Ерузаліме!
3 Ерузаліме! Ты йзноў адбудованы, як места, крэпка замкнёнае,
4 куды йдуць пакаленьні, пакаленьні Гасподавы, па закону Ізраіля хваліць імя Гасподняе,
5 бо тама стаяць пасады судовыя, пасады дому Давідавага.
6 Прасеце спакою для Ерузаліму! Няхай мір маюць тыя, што любяць цябе.
7 Спакой няхай будзе ў мурох у тваіх, мір у харомах Тваіх.
8 Дзеля братоў маіх і прыяцеляў дайце казаць мне: Мір табе!
9 Дзеля дому Госпада, нашага Бога, жадаю найлепшага Я для цябе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга Псальмаў, псальм 122

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

Public Domain

Public Domain — народны здабытак.
Лукаш Дзекуць-Малей, Антон Луцкевіч.
© 1931, 1948; у 1985, 1991 унесены праўкі.