1 Госпад (валадарыць), прыбраўся ў веліч. Апрануўся Госпад у сілу і падперазаўся ею. І умацаваў сусьвет, што не захістаецца.
2 Узмацаваны пасад твой спрадвеку і ты Сам, Госпадзе, ад усіх вякоў.
3 Падыймаюць рэкі, Госпадзе, падыймаюць рэкі голас свой, узьнімаюць рэкі грукат свой.
4 Мацнейшы як голас водаў нязьмерных, магутнейшы як навалы ў моры ёсьць Госпад Вялікасны у вышынях нябесных.
5 Тваё сьведчаньне ёсьць цалкам верагоднае, сьвятасьць належыць да дому твайго, Госпадзе, у працягу вякоў.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 93

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.