Малітва пасьля катастрофы
1 Кіраўніку хору. На лад: “Лілея аб’яўленьня” — Кавука. Псальм Давідавы.
1 Кіраўніку хору. На лад: “Лілея аб’яўленьня” — Кавука. Псальм Давідавы.
2 Калі ён змагаўся з Арамам Нагаірам і Арамам Сабы,
калі Іоаб пабіў 12 000 ідумэяў у Даліне Солі.
калі Іоаб пабіў 12 000 ідумэяў у Даліне Солі.
3 Божа, Ты нас адкінуў і разламаў:
Ты загневаўся — зьвярніся да нас!
Ты загневаўся — зьвярніся да нас!
4 Ты затрос зямлю і расчапіў яе:
загаз шчыліны яе, бо яна хістаецца!
загаз шчыліны яе, бо яна хістаецца!
5 Ты даў свайму народу пазнацца з жорсткаю доляй:
напаіў нас віном ап’яняючым (бянтэжучым).
напаіў нас віном ап’яняючым (бянтэжучым).
6 Тым, што цябе баяцца, дай тваім верным сьцяг,
каб маглі ўцеч далёка ад лука!
каб маглі ўцеч далёка ад лука!
7 Каб збавіліся твае улюбленыя (наймілейшыя).
Памажы тваей правіцай і выслухай нас!
Памажы тваей правіцай і выслухай нас!
8 Ты сказаў у сьвятыні сваей:
Я ўцешуся і падзялю Сыхэм і даліну Суккот разьмераю.
Я ўцешуся і падзялю Сыхэм і даліну Суккот разьмераю.
9 Мой ёсьць Галяад, мой Манаса і Эфраім —
шлем маей галавы, а Іуда — Берла маё.
шлем маей галавы, а Іуда — Берла маё.
10 Моаб — умывальня мая, на Эдом кіну мой сандал,
над Філістынамі затрыўмфую.
над Філістынамі затрыўмфую.
11 Хто завядзе мяне да абароннага места?
Хто мяне завядзе аж да Эдом?
Хто мяне завядзе аж да Эдом?
12 Ці ж ня Ты, Божа, нас адкінуў?
Ты ня выходзіш, о Божа, з нашымі войскамі.
Ты ня выходзіш, о Божа, з нашымі войскамі.
13 Дай нам успамогу падчас уціску, бо помач людзкая — марнота!
14 З Богам мы даканаем слаўныя ўчынкі: Ён растопча нашых ворагаў.
Каментары ці зноскі:
УВАГА: Была вялікая наўдача ў вайне з групай ворагаў, дык просіць у Бога помачы і не дарэмна, бо вось Іоаб аж 12 тысячаў!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 60
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
