1 Сыноў Корэ. Псальм. Песьня.
Угрунтаваньне на сьвятых гарах, —
Угрунтаваньне на сьвятых гарах, —
2 Госпад любіць. Брамы сыёну Ён ставіць вышэй за ўсе сялібы Якубавы.
3 Слаўныя справы гаворацца аб табе, места Божае!
4 Рогаб і Бабілён я залічу да тых, што мяне ведаюць; вось Філістыны і Тыр і Этыёпія — (скажуць аб сабе, што) — “кажны там нарадзіўся”.
5 Але пра Сыён кажны скажа: Бо “Матка”. Паасобку там кажны нарадзіўся і Найвышэйшы Госпад узмацняе яго.
6 Ён напіша ў кнізе народаў: “Гэты нарадзіўся ў ім”.
7 Дык сьпяваць аб табе будуць князі з танцамі: “Уа ў табе — твораць сабе жыльё”.
Каментары ці зноскі:
87:1 — дададзена точка.
87:5 — “Матка”.— дададзена кропка.
87:7 — Уа — ?
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 87
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
