1 Алелюя! Я дзякую Госпаду з усяго сэрца у кругу справядлівых і ў грамадзе.
2 Вялікія дзеяньні Госпада, дастойны ўвагі таго, хто любуецца імі.
3 Роскаш і краса — дзела Яго: справядлівасьць ягона трывае навекі.
4 Ён пакінуў памятку цудаў сваіх: Госпад ёсьць ласкавы і міласэрны
5 Ён дае пажыву тым, што Яго баяцца; заўсёды помніць свій запавет.
6 Магутнасьць учынкаў сваіх зьявіў народу свайму, даючы ім спадчыну народаў.
7 Дзела рук ягоных — справядлівасьць і праўда: усе запаведзі Яго — верныя,
8 Замацаваныя на вечныя вякі, выпаўненыя у шчырасьці і праўдзе.
9 Збаўленьне паслаў Ён народу свайму, назаўсёды запавет свій паставіў; сьвятое і страшнае Імя Яго.
10 Баязьнь Божая — пачатак мудрасьці: добра робяць тыя, што таго трымаюцца. Хвала Яго трывае навекі.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 111

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.