1 Песьня ўзыходжаньня.
Госпадзе, успомні Давіда і усю труднасьць яго,
Госпадзе, успомні Давіда і усю труднасьць яго,
2 Як ён даваў клятву Госпаду, сваё абяцаньне Магутнаму Якубаваму:
3 “Не увайду у палатку дому майго, ані узыйду на пасьцель адпачынку майго,
4 Цалкам ня дам сну вачам маім, ані павекам маім супачынку.
5 Пакуль не знайду месца для Госпада, сялібы Магутнаму Якубаваму!
6 Вось: мы чулі — гаворана аб ёй (абарцы) у Эфраце, мы знайшлі на палях Лясістых — Яар.
7 Увойдзем у месца, дзе Ён прабывае, паклонімся прад падножкам Яго.
8 Устань, Госпадзе, на месца адпачынку твайго, Ты і скінія моцы тваей!
9 Сьвятары твае няхай (апрануцца ў справядлівасьць, твае верныя хай весяляцца!
10 Дзеля Давіда, слугі твайго, не адвярні аблічча памазанца твайго.
11 Кляўся Госпад Давіду па праўдзе і ад яе не адступіцца: “Гэта плод твайго нутра пасаджу на троне пастаўленым для цябе.
12 Калі будуць сыны твае пільнавацца майго запавету і майго загаду, што буду іх навучаць, дык і іх сыны таксама навекі будуць сядзець на пасадзе тваім.
13 Бо Г-д выбраў Сыён: Ён жадаў мець там Сабе сялібу.
14 “Вось тут мой супачынак на ўсе вякі і тут буду жыць, бо Я яго жадаў”.
15 Багаслаўлю шчодра пажыву яго, убогіх яго насычу хлебам.
16 Сьвятароў яго страну у збаўленьне і верныя Яго уцешацца вельмі.
17 Там узгаднім рог для Давіда, прыгатую сьветач (лямпу) для памазанца майго.
18 Ворагаў яго, я апрану ганьбаю, а на ім заясьнее карона яго.
Каментары ці зноскі:
132:17 — была “прыгатучо”.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 132
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
