Малітва ў невясьпецы — зь верай і надзеяй
1 Кіраўніку хору. На струнах — паэма Давідава.
1 Кіраўніку хору. На струнах — паэма Давідава.
2 Калі прыйшлі Зыхвэі і сказалі Саўлу: “Ці ж Давід не схаваўся ў нас?”
3 Божа, спасі мяне праз Імя тваё:
сілай тваею рассудзі справу маю.
сілай тваею рассудзі справу маю.
4 О, Божа, пачуй малітву маю: выслухай словы вуснаў маіх!
5 Бо паўсталі супраць мяне гордыя, раз’юшаныя шукаюць душы маей:
ня маюць Бога перад сабою.
ня маюць Бога перад сабою.
6 Але вось Бог мне памагае:
Госпад з тымі, што ўспамагаюць душу маю.
Госпад з тымі, што ўспамагаюць душу маю.
7 Няхай спадзе ліха на маіх праціўнікаў, Госпадзе,
праўдаю тваею зьніштож іх!
праўдаю тваею зьніштож іх!
8 Тады я ахвотна прынясу Табе жэртву:
у падзяку буду славіць Імя тваё, Госпадзе, бо яно добрае.
у падзяку буду славіць Імя тваё, Госпадзе, бо яно добрае.
9 Бо Ты вызваліў мяне з усякае труднасьці,
а ворагі мае былі маім відовішчам.
а ворагі мае былі маім відовішчам.
Каментары ці зноскі:
УВАГА: Тэкст псальму ў некаторых месцах няясны: відаць перапуталі перапісчыкі.
Гэта ёсьць паэтычны твор песьня-паэма: аўтара абыймае вялікі страх перад ворагам і дзеля здрады блізкага прыяцеля, дык прарок зьвертаецца да Бога, просіць помачы, а на ворагаў выклікае Божае кары і помсты.
Ад бедаў прыватных прарок тасуе сваё палажэньне наагул да ўсяго чалавецтва: такім спосабам псальм набірае вартасьці агульнае і добра надаецца для прыватнае і царкоўнае малітвы, асабліва, калі нас таксама прыгнятае нядоля.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 54
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
