1 Алелюя!
Хваліце Імя Гасподняе, слаўце, слугі Гасподнія,
2 Вы, што стаіце ў доме Гасподнім, у падворку дому Бога нашага!
3 Хвалеце Госпада, бо Ён добры ёсьць Госпад: сьпявайце псальмы Імяні Яго, бо яно мілае.
4 Бо Госпад выбраў Якуба, Ізраіля — на сваю ўласнасьць.
5 Але я ведаю, што Ён вялікі ёсьць, Госпад, што наш Валадар вышэй за ўсіх багоў.
6 Усё, што Яму даспадобы, Ён творыць на небе й на зямлі, у морах і ў іхніх глыбінях.
7 Ён хмары ўзводзе ад краю зямлі, выводзіць з маланкамі дождж выпускае вецер з скарбніцаў сваіх.
8 Ён пабіў первародых у Эгіпце — ад чалавека — аж да скаціны.
9 Ён паслаў знакі і цуды пасярод цябе, Эгіпце, над фараонам і ўсімі слугамі яго.
10 Ён разьбіў паганаў у вялікім ліку і загубіў магутных цароў.
11 Сыгона, цара Амарыйскага і Ога, цара Базанскага і ўсе канаанскія царствы.
12 І аддаў іх зямлю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, свайму народу.
13 Госпадзе, Імя тваё трывае навекі! Госпадзе, памяць твая з роду ў род.
14 Бо Госпад бароніць народ свой і зьлітуецца над слугамі сваімі.
15 Паганскія ідалы — золата ды серабро, твор рук чалавечых:
16 Ёсьць у іх вусны, ды не гавораць; ёсьць у іх вочы ды не бачаць.
17 Ёсьць у іх вушы, дый ня чуюць і ніякага духу няма у вуснах іхніх.
18 Падобныя да іх будуць тыя, што робяць іх — кажны, хто дае ім веру.
19 Дом Ізраіля, багаславіце Госпада! Дом Аарона, багаславіце Госпада!
20 Дом Левія, багаславіце Госпада; вы, што баіцеся Госпада, багаславіце Госпада.
21 Няхай будзе багаслаўлены Госпад з Сыёну, Той што жыве ў Еразоліме!
Алелюя!
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 135

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.