1 Песьня — Псальм сыноў Корэ. Кіраўніку хору: дзеля пяяньня. Навука Эмана Эзраліты.
2 Госпадзе, Божа мой! Удзень я клічу, а ўначы уздыхаю прад Табою.
3 Няхай малітва мая ўзыйдзе да Цябе, прыхілі вуха тваё да плачу майго;
4 Бо душа мая перасычана няшчасьцямі і жыцьцё маё блізка магіле (Шэолю).
5 Ужо залічылі мяне да тых, што сходзяць у магілу і стаў я я, як чалавек скончаны.
6 Паміж мёртвых пакінены, як забітыя, што ляглі ў магіле, што Ты ўжо ня ўспамінаеш і адлучаны ад рукі тваей.
7 Ты кінуў мяне ў нетры ямы, у цемру, у бяздоньне.
8 Налягла на мяне запальчывасьць твая, усе хвалі твае прыгнятаюць мяне.
9 Ты аддаліў ад мяне мах таварышаў, зрабіўшы мяне агідным для іх, я ў няволі і ня здолею выйсьці.
10 Маё вока зьнясілена ад няшчасьця: цэлы дзень я клічу да Цябе, Госпадзе, і да Цябе рукі мае ўзношу.
11 Ці ж Ты для памёршых творыш цуды? Ці устануць памёршый (цені), каб Цябе хваліці?
12 Ці ў магіле абвяшчаецца аб любові тваей і вернасьць твая у месцы падземным?
13 Ці у цемры пазнаюць цуды твае, а тваю справядлівасьць у зямлі забыцьця?
14 А я, Госпадзе, клічу да Цябе і зраньня мая малітва сустракае Цябе.
15 Чаму, о Госпадзе, адпіхаеш душу маю, далёка хаваеш аблічча тваё ад мяне?
16 Нешчасьлівы і ўміраючы я змалку: пераносячы страхі твае, я зьнемагаю.
17 Нада мною пранесьліся гневы твае, ад трывогаў тваіх я зыйшоў на нішто.
18 Акружаюць мяне штодзённа, як вада: абступаюць мяне грамадою.
19 Ты аддаліў ад мяне прыяцеляў і таварышаў: маё таварыства — цемра.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 88
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
