Пахвала Тварцу

1 Кіраўніку хору — на струнах арфы. Псальм Давідавы.
2 Госпадзе, Божа наш,
як вялікае Імя тваё на ўсёй зямлі!
Слава твая узвышана над нябёсы.
3 Праз вусны дзетак і малюсенькіх
Ты збудаваў хвалу супраць ворагаў тваіх,
каб паўстрымаць ворагаў і мсьціўцаў.
4 Як гляджу на неба, дык яно — твор пальцаў тваіх,
на месяць і на зоркі, якія ты ўцьвярдзіў,
5 Дык што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш аб ім?
І чым ёсьць сын чалавечы, што Ты аб ім клапоцішся?
6 Учыніў Ты яго мала меншым ад анёлаў:(а)
славай і гонарам Ты аздобіў яго.
7 Ты паставіў яго гаспадаром над творамі рук тваіх,
і ўсё падклаў пад ногі яго, —
8 Авечак і валоў усіх,
дый нават зьвяр’ё палявое.
9 Птаства паднябеснае і рыбаў у моры
і ўсё, што праходзе шляхамі марскімі.
10 Госпадзе, наш Уладыка,
як вялікае Імя тваё на ўсёй зямлі!

Каментары ці зноскі:

а) “Ад анёлаў” — гэтак кажа пераклад грэцкі, а таксама і лацінскі сьвятога Гераніма, але ў жыдоўскім ёсць “ад Бога”.


Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце: Ctrl + Enter

Кніга псальмаў, псальм 8

Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.

2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.