1 Псальм.
Сьпявайце Госпаду песьню новую, бо Ён учыніў цуды!
Перамогу здабыла Яму ягоная правіца і сьвятое плячо яго.
Сьпявайце Госпаду песьню новую, бо Ён учыніў цуды!
Перамогу здабыла Яму ягоная правіца і сьвятое плячо яго.
2 Госпад аб’явіў сваё збаўленьне, прад вачыма паганаў адкрыў сваю справядлівасьць,
3 Успомніў на любоў сваю і вернасьць для дому Ізраіля. Усе узьмежкі зямлі убачылі збаўленьне Бога нашага.
4 Усклікай Госпаду уся земля! Радуйцеся ў песьнях і псальмах.
5 Выслаўляйце Госпада на арфе, на гусьлях і пры іграньні і галосных песьнях.
6 На трубах і гукам рагоў радуйцеся перад абліччам Цара — Госпада.
7 Няхай мора бушуе і ўсё, што яго напаўняе, сусьвет і ўсе у ім жыхары!
8 Няхай усе рэкі пляскаюць далонямі і горы хай усклікаюць у радасьці!
9 Перад абліччам Госпада, бо Ён ідзе судзіці зямлю. Ён будзе судзіць сусьвет справядліва і народы — па праўдзе.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 98
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
