1 Псальм Давідавы.(а)
Судзі мяне, Госпадзе, бо я паступаў у нявіннасьці маёй:
я апіраўся на Госпада і ня блукаўся.
Судзі мяне, Госпадзе, бо я паступаў у нявіннасьці маёй:
я апіраўся на Госпада і ня блукаўся.
2 Выпрабуй мяне, Госпадзе, і рассудзі мяне:
дасьведч, як агнём, мае ныркі і сэрца!
дасьведч, як агнём, мае ныркі і сэрца!
3 Маю прад вачыма тваю любоў і хаджу ў тваей праўдзе.
4 Я не засядаў з ашуканцам і не жадаў заходзіць да крывадушніка.
5 Я брыджуся зборкі зламысных і з бязбожнікамі не засядаю.
6 Я абмываю рукі мае ў нявіннацьці і абыходжу аўтар твой, Госпадзе.
7 Каб голасна падзякаваць Табе і апавядаць усе цуды твае.
8 Госпадзе, я люблю памешканне дому твайго
і месца храму славы тваей.
і месца храму славы тваей.
9 Ня злучай душы маей з грэшнікамі,
ані жыцьця майго з крывапійцамі!(б)
ані жыцьця майго з крывапійцамі!(б)
10 На руках іх — злачынства,
а правіца — поўная покупаў.
а правіца — поўная покупаў.
11 А я хаджу ў маей нявіннасьці:
Збаў мяне і зжалься нада мною!
Збаў мяне і зжалься нада мною!
12 Мая нага стаіць на роўнай дарозе:
на зборках буду благаславіць Госпада.
на зборках буду благаславіць Госпада.
Каментары ці зноскі:
а) Малітва нявіннага, які жыў багабойна і пабожна.
б) Справядлівы просіць Бога, каб ня злучаў яго з грэшнікамі, якія заслужылі на пакараньне.
Знайшлі памылку ў тэксце? Вылучыце яе і націсніце:
Ctrl + Enter
Кніга псальмаў, псальм 26
Звярніце ўвагу. Нумары вершаў — гэта спасылкі, якія вядуць на раздзел з параўнаннем перакладаў. Паспрабуйце, магчыма, вы будзеце прыемна здзіўлены.
2023, Алічбованне — Сяргей Шобік, biblia.by.
